MINECRAFT:
The Movie

У красавіку 2025 году запланаваны рэліз кінастужкі пра гульню Minecraft. Калі вам падабаецца гульня і вы хочаце паглядзець фільм у дзень рэлізу лічбавай версіі па-беларуску, калі ласка, падтрымайце стварэнне перакладу і агучвання гэтага фільму.

Падтрымаць

Пра фільм

Па непадцверджаннай інфармацыі, фільм расказвае класічны сюжэт гульні, дзе злы Эндар-Цмок пачынае сур'ёзнае разбурэнне ўсяго, і гэта падштурхоўвае галоўнага героя і групу сяброў-авантурыстаў адправіцца на выратаванне Верхняга свету.

Скончаны здымкі фільма Minecraft

12.04.2024

Акцёр Джэйсан Момаа паведаміў у сацсетках аб завяршэнні здымак фільма. У гонар гэтага ён апублікаваў сумесную фатаграфію з выканаўцамі галоўных роляў у будучай карціне. Падрабязнасці аб сюжэце фільма па Minecraft пакуль што невядомыя. Здымкі стужкі стартавалі ў пачатку 2024 года ў Новай Зеландыі - яны працягваліся на працягу ўсяго чатырох месяцаў.

Новыя фотаздымкі рэквізіту

05.04.2024

Нядаўна карыстальнік X (раней Twitter) «JoshSpace2» загрузіў фотаздымкі, на якіх бачна ўпрыгожаныя дрэвы на тэрыторыі кінастудыі. Яны нагадваюць дрэвы з гульні Minecraft, з глыбокім лісцем і вострымі галінамі, якія злучаны ў кубікі.

Джэк Блэк сыграе ў кінаадаптацыі «Майнкрафт»

20.03.2024

Выданне Deadline са спасылкай на свае крыніцы расказала, што Джэк Блэк далучыўся да акцёрскага складу кінаадаптацыі Minecraft. Пасля гэтага сам акцёр падзяліўся здымкам, на якім чытае кнігу пра лор гульні. Блэку дасталася роля Стыва. Акрамя яго ў фільме з'явяцца Джэйсан Мамоа, Эма Маерс, Даніэль Брукс і Себасцьян Юджын Хансен.

Джэніфер Кулідж сыграе ў «Майнкрафце»

18.01.2024

Зорка "Амерыканскага пірага" і "Белага лотаса" Джэніфер Кулідж далучылася да экранізацыі відэагульні "Майнкрафт". У фільме таксама сыграюць Джэйсан Мамоа ("Аквамен"), Джэк Блэк ("Школа рока"), Даніэль Брукс ("Міратворац") і Эма Маерс ("Уэнздэй"). Рэжысёрам выступіць Джарэд Хес («Напалеон Дынаміт»).

Абвешчана дата пачатку здымак «Майнкрафта»

26.06.2023

Інсайдэры ўдакладнілі, калі пачнуцца здымкі фільма "Майнкрафт". Камеры запрацуюць на пляцоўцы 7 жніўня, паведамляе Production List. Па сюжэце фільма, падступны Эндар-Цмок хоча знішчыць Верхні свет. Выратаваць сітуацыю заклікана юная дзяўчынка і каманда яе разнамасных памочнікаў. Праект курыруе Warner Bros.

Хто мы?

#

Мы — каманда беларускага сервера UNIJA.BY. Паспяхова ствараем ўнікальныя ўмовы гульні і розны кантэнт ў Minecraft па-беларуску з 2022 года. За гэты час на нашых серверах згуляла больш за 1000 чалавек на розных прыладах і з розных краін свету. Мы вельмі любім гульню і лічым, што беларуская Minecraft-супольнасць заслугоўвае мець фільмы агучаны па-беларуску, таму вырашылі паспрабаваць загадзя падрыхтавацца да такой значнай падзеі. З нашага боку, акрамя арганізацыі гэтай падзеі, усе вольныя сродкі, якія атрымлівае наш праект у якасці падтрымкі, таксама будуць накіроўвацца на гэты збор. Спадяемся, што ў нас усё атрымаецца і ўсе жадаючыя змогуць паглядзець фільм Minecraft агучаны па-беларуску адразу пасля з'яўлення лічбавай версіі фільма.

MINECRAFT: The Movie выйдзе праз


Што мы плануем?

1. Распачалі збор сродкаў (1000$), каб заказаць пераклад і агучванне фільма;
2. На працягу ўсяго часу, да яго выхаду, сочым за інфармацыяй і навінамі, перакладаем іх на беларускую і дзелімся з вамі;
3. Ствараем помнік на серверы UNIJA, дзе адзначаем кожнага, хто падтрымаў праект для гісторыі;
4. Штотыдзень абнаўляем агульны стан збораў на гэтай старонцы (бо на старонках для збораў дакладна зрабіць гэта немагчыма, паколькі некаторыя беларускія карткі не працуюць з міжнароднымі сервісамі, таму вымушаны карыстацца некалькімі пляцоўкамі);
5. Адразу пасля выхаду фільма нашыя партнёры, Агучка "Кавярня", робяць пераклад і агучванне фільма. Пасля з'яўлення якаснай лічбавай версіі фільма, усе жадаючыя змогуць паглядзець яго з якаснай агучкай па-беларуску;

Дзякуй за цікавасць да нашага праекта, спадзяёмся, што ў нас усё атрымаецца!

Падтрымка

На 04.05.2024 ужо сабралі:
92$ 1000$